У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала маштабнае навуковае мерапрыемства — VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ЗААЛАГІЧНЫЯ ЧЫТАННІ – 2025». Навуковы форум прысвечаны памяці выдатнага заолага, доктара біялагічных навук Уладзіміра Мікалаевіча Шнітнікава.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што з году ў год канферэнцыя застаецца значнай падзеяй у календары навуковых мерапрыемстваў і збірае найцікавыя даклады. Таксама першы прарэктар пажадаў плённай працы, новых адкрыццяў і цікавых знаёмстваў, якія могуць узрасці ў сумесныя навуковыя даследаванні.
Канферэнцыя будзе праходзіць на працягу трох дзён з 26 да 28 сакавіка. Навуковыя напрамкі канферэнцыі ахопліваюць шырокі спектр тэм, у тым ліку сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынг і кадастр жывёльнага свету.
Таксама абмяркоўваюцца пытанні захавання біяразнастайнасці, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў жывёльнага свету, навуковыя аспекты ўтрымання і развядзення жывёл у штучных умовах. Асвятляюцца актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах павелічэння антрапагеннага ўздзеяння і глабальных змен навакольнага асяроддзя.
Канферэнцыя ўключае абмеркаванне ацэнкі біяразнастайнасці, метадаў і падыходаў у заалагічных даследаваннях, а таксама сучасныя методыкі выкладання заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.