Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
Падзячнае пісьмо Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў складзе камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадзянскую пазіцыю было ўручана Святлане Адамовіч, загадчыку кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі; Андрэю Болахаву, старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту; Сяргею Васільеву, начальніку аддзела эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў; Сяргею Гаўрыліку, каменданту навучальнага корпуса; Святлане Ганчар, дэкану філалагічнага факультэта; Аляксандру Голікаву, кіраўніку фізічнага выхавання Гуманітарнага каледжа; Наталлі Гузевіч, метадысту аддзела ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю; Юліі Ярмак, загадчыку кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі; Ксеніі Жлобе, метадысту арганізацыйна-метадычнага аддзела; Таццяне Ільіч, дацэнту кафедры біяхіміі; Людміле Каландарыя, выкладчыку Гуманітарнага каледжа; Аляксандру Крайняму, юрысконсульту Тэхналагічнага каледжа; Андрэю Кузьмічу, загадчыку кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі; Таццяне Лукашэвіч, намесніку начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце - начальніку арганізацыйна-метадычнага аддзела; Галіне Лук'янавай, выкладчыку Гуманітарнага каледжа; Ніне Мал'еўскай, выкладчыку Тэхналагічнага каледжа; Васілю Малючэнку, каменданту студэнцкага гарадка; Іне Мінчук, загадчыку кафедры журналістыкі; Таццяне Манчак, начальніку сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы; Таццяне Навіцкай, галоўнаму спецыялісту пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў універсітэта; Наталлі Паўленка, старшаму выкладчыку кафедры дызайну; Наталлі Радзінскай, выкладчыку Гуманітарнага каледжа; Галіне Руткоўскай, дырэктару Гродзенскага дзяржаўнага гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра; Юльяне Савіч, вядучаму спецыялісту дэканата факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Бажэне Садоўскай, выкладчыку-стажору кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін; Ганне Сазонавай, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта; Яўгену Скібе, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Тэхналагічнага каледжа; Ганне Салаўёвай, начальніку цэнтра па сувязях з грамадскасцю; Таццяне Сарока, выкладчыку Гуманітарнага каледжа; Веры Стойлік, метадысту вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела; Ірыне Танкаблатавай, старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту; Наталлі Чыгрын, педагогу сацыяльнаму Тэхналагічнага каледжа; Наталлі Швяцовай, метадысту 1 катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела; Сяргею Шчарбініну, начальніку аддзела менеджменту якасці.
Пасведчанне Ганаровага ветэрана працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую бездакорную працу і асаблівыя заслугі перад універсітэтам было ўручана Аляксандру Нечухрыну, прафесару кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, і Віктару Таранцею, прафесару кафедры педагогікі і сацыяльнай работы.
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, творчую ініцыятыву, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці была ўзнагароджана Вольга Будзеніс, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта. За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў была ўзнагароджана Ірэна Кірвель, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу.
Ганаровай граматай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна за значны ўклад у вучэбную і навукова-даследчую дзейнасць, актыўнае супрацоўніцтва з заказчыкамі кадраў па падрыхтоўцы спецыялістаў эканамічнага профілю была ўзнагароджана Наталля Юргель, дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за асабісты ўклад у рэалізацыю рэкламнай палітыкі ўніверсітэта і фарміраванне яго пазітыўнага іміджу ў знешнім асяроддзі была ўзнагароджана Алена Захар, дырэктар ТАА «Радыус Компані». За плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны Сяргей Емяльянчык, загадчык кафедры экалогіі; Ілля Заводнік, прафесар кафедры біяхіміі. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадзянскую дзейнасць былі ўзнагароджаны Наталля Дораш, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта мастацтваў і дызайну; Марыя Скерсь, вядучы спецыяліст арганізацыйна-метадычнага аддзела. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ва ўніверсітэце быў узнагароджаны Віктар Іваноў, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту. За добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны Алена Герасімовіч, начальнік выдавецкага аддзела; Наталля Каваленка, архіварыус аддзела справаводства і кантролю.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы юрыдычных кадраў, выхаванне патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў, а таксама арганізацыю і правядзенне прафарыентацыйнай работы былі ўзнагароджаны Віктар Гурэеў, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні, і Вольга Лянец, галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за ўдзел у грамадскім жыцці і актыўную грамадзянскую пазіцыю былі ўзнагароджаны: Дар'я Гадлеўская, студэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Ангеліна Займак, студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта; Аксана Міранцова, студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры; Ягор Скепко, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Аляксандра Федаравіч, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта; Дар'я Янкелайць, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта.