27 сакавіка на базе ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Правы чалавека і іх рэалізацыя ў міжнародным гуманітарным праве". Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў ВНУ Беларусі і Расіі.
Падчас канферэнцыі, якая прайшла ў гібрыдным фармаце, удзельнікі разгледзелі, як гуманітарнае права можа садзейнічаць абароне правоў чалавека ва ўмовах сучасных канфліктаў. Была ўзнята тэма кібервайны і яе ўздзеяння на правы грамадзян, а таксама неабходнасць абароны людзей з інваліднасцю ва ўмовах крызісаў. Абмяркоўваліся і наступствы эканамічных санкцый для грамадзянскіх асоб, а таксама меры, накіраваныя на мінімізацыю іх негатыўнага ўплыву.
Канферэнцыя стала платформай для абмену меркаваннямі і выпрацоўкі рэкамендацый па паляпшэнні праваабарончай практыкі як на ўзроўні дзяржаў, так і ў межах міжнароднай супольнасці. Удзельнікі змаглі падзяліцца сваімі даследваннямі і наладзіць сувязі для будучага супрацоўніцтва.