Наўруз Байрам - гэта свята вясны і навагоддзя, якое сімвалізуе гармонію і адзінства. У Купалаўскім універсітэце адзначаюць гэтае ўсходняе свята восьмы раз падрад. На працягу многіх стагоддзяў Наўруз асацыяваўся з перамогай дабра над злом. У гэты дзень людзі збіраюцца разам, каб сустрэць надыход вясны, абмяняцца падарункамі, гатаваць цудоўныя стравы і віншаваць адзін аднаго.
Адкрыццё фестывалю пачалося з выставы-кірмашу «Калейдаскоп творчасці». Замежныя студэнты пазнаёмілі гасцей з культурай, традыцыямі і нацыянальнымі стравамі. А таксама юнакі падарылі прысутным цікавыя творчыя нумары. Усіх прысутных прывітаў прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў, які павіншаваў усіх са святам і падзякаваў студэнтам за тое, што яны падзяліліся сваёй культурай.
Фестываль працягнуўся моўнымі майстар-класамі. Яны дапамаглі ўдзельнікам палепшыць свае лінгвістычныя навыкі і пазнаёміцца з асаблівасцямі розных моў і культур. Замежныя студэнты-купалаўцы правялі інтэрактыўныя заняткі, дзе ўдзельнікі змаглі не толькі вучыць новыя словы і выразы, але і пагрузіцца ў моўную атмасферу.
Завершыцца фестываль святочным канцэртам, які адбудзецца на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта.