У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці.
У пасяджэнні прынялі ўдзел губернатар Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, начальнік Сакратарыята ВНС Валерый Міцкевіч і іншыя запрошаныя. Сярод дэлегатаў – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Удзельнікі абмеркавалі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, а таксама праекты Канцэпцыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года.