Двухдзённы форум стартаваў сёння, 15 красавіка, і аб'яднаў 175 даследчыкаў Беларусі і Расіі.
У час урачыстага адкрыцця навуковага мерапрыемства з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук Ірына Кітурка, навуковы кіраўнік Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Чубар'ян і дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі.
У сваёй прамове рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі» ўяўляе сабой амбіцыйны праект, арганізаваны сумесна Купалаўскім універсітэтам і Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі. А свой пачатак канферэнцыя бярэ ў 90-х гадах:
– Змяняліся парадыгмы, мяняліся назвы, але прадметна-аб'ектная вобласць праводзімых даследаванняў заставалася пастаяннай і была прысвечана вырашэнню праблем гістарыяграфіі, крыніцазнаўства, метадалогіі гістарычнага пазнання. У 2023 годзе мы правялі першую Міжнародную навуковую канферэнцыю «Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі». Арганізатары форума зыходзілі з пераканання, што сфармаваныя кампетэнцыі забяспечаць гісторыкам больш высокую якасць даследчага працэсу. Праблемнае поле цяперашняй канферэнцыі гаворыць аб паступальным развіцці гістарычнай навукі.
Ірына Фёдараўна падкрэсліла ўпершыню арганізаваную асобную секцыю для магістрантаў беларускіх і расійскіх ВНУ, а таксама археалагічную секцыю і секцыю медыятызацыі гістарычных ведаў, што пацвярджае ўстойлівую тэндэнцыю да міждысцыплінарнасці навуковых ведаў.
У ходзе свайго выступлення яна таксама выказала падзяку прадстаўнікам Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН, арганізатарам, усім удзельнікам канферэнцыі і пажадала цікавай і плённай працы.
Аб актуальнасці правядзення канферэнцыі «Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі» гаварыў у прывітальнай прамове навуковы кіраўнік Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук Аляксандр Чубар'ян:
– Пытанні тэорыі і метадалогіі гісторыі ўвесь час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі гісторыкаў нашай краіны і ўсяго свету. Нажаль, у апошні час мы назіраем відавочнае паніжэнне ўвагі нашых навуковых арганізацый да метадалогіі гісторыі. Таму прыемна, што ўстанова адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» разам з навуковай арганізацыяй «Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук» праводзяць навуковыя мерапрыемствы з абмеркаваннем даследаванняў у гэтай галіне. Праграма канферэнцыі сведчыць аб тым, што на парадку дня – найбольш актуальныя тэмы для вучоных-гісторыкаў дзвюх краін – Расіі і Беларусі, што выклікае вялікую цікавасць.
Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза адзначыў важнасць правядзення гістарычных даследаванняў у гэты перыяд часу для беларускага і расійскага народа:
– Падчас канферэнцыі мы абмяркуем знакавыя тэмы, узнімем пытанні, звязаныя з гісторыяй, метадалогіяй, гістарыяграфіяй, гістарычнай памяццю, што вельмі важна ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Цешыць, што шэраг дакладаў будзе прысвечаны менавіта гэтай тэматыцы.
У канферэнцыі прымаюць удзел расійскія навукоўцы Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта, Вышэйшай школы эканомікі, Ліпецкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.С. Тургенева, Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта, Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына, а таксама беларускія вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, ГрДУ імя Янкі Купалы, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і іншых.
Пленарнае пасяджэнне праходзіць сёння, а заўтра, 16 красавіка, навукоўцы будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні гістарычнай навукі ў рамках сямі секцый: «Парадыгмы вывучэння мінулага: актуалізацыя і рэактуалізацыя», «Гістарыяграфія і яе гісторыя ў сітуацыі мультыпарадыгмальнасці», «Гісторыя і памяць: тэарэтычныя падставы і даследчыя практыкі», «Рэпрэзентацыі навуковых ведаў ва ўмовах змены парадыгмаў», «Тэорыя, метадалогія і гістарыяграфія археалагічных даследаванняў», а таксама «Стратэгіі рэпрэзентацыі мінулага і практыкі гістарыяграфіі». Акрамя таго, падчас навуковай канферэнцыі пройдзе пасяджэнне круглага стала «Ідэя "агульнага дабра" ў інтэлектуальным дыскурсе Брытаніі і Расіі (1650-1750): канцэпты, тэрміны, паняцці».