ВА/РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы пачаў выдачу смарт-білетаў новым членам маладзёжнай арганізацыі. Гэта падзея стала значным крокам у мадэрнізацыі ўзаемадзеяння паміж маладымі людзьмі і арганізацыяй.
Кожны член БРСМ зараз зможа скарыстацца ўнікальнымі магчымасцямі, якія дае асабісты кабінет. Гэты інавацыйны падыход не толькі спрашчае камунікацыю паміж карыстальнікамі, але і ўключае ў сябе мноства карысных функцый: унутраны рэйтынг, магчымасць запісу на мерапрыемствы, а таксама доступ да актуальнай інфармацыі аб дзейнасці саюза.
Смарт-білет - гэта не проста дакумент, а ключ да ўдзелу ў жыцці ўніверсітэта і маладзёжнай палітыкі краіны. З яго дапамогай члеы БРСМ змогуць лёгка знаходзіць і ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца як на ўзроўні ўніверсітэта, так і за яго межамі. Таксама рабяты змогуць развіваць свае навыкі, заводзіць новыя знаёмствы і быць у курсе самых актуальных падзей.
Па ўсіх пытаннях, у тым ліку атрымання смарт-білета, функцыянавання асабістага кабінета, падачу заявы на ўступленне ў арганізацыю, можна звярнуцца ў галоўны корпус Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 229 ці напісаць на электронную пошту @brsm_grsu.
БРСМ актыўна працуе над тым, каб маладыя людзі маглі рэалізоўваць свае ідэі і ініцыятывы. Атрымлівайце смарт-білет і адкрыйце для сябе свет магчымасцей разам з БРСМ!