Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу «Краіна выдатных людзей», прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Сёння, 3 ліпеня, у Гродне святкуюць галоўнае дзяржаўнае свята краіны - Дзень Незалежнасці. Гэты дзень стаў важнай вяхой у гісторыі краіны, нагадваючы аб значнасці нацыянальных каштоўнасцей і ідэалаў. Для ўдзелу ў праграме святочных мерапрыемстваў у цэнтры горада сабраліся гараджане, жыхары вобласці і госці. У іх ліку – прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Купалаўцы прынялі ўдзел у шэсці ў гонар свабоднай і незалежнай каханай Беларусі, а таксама ва ўрачыстым мітынгу «Краіна выдатных людзей».
Пасля мітынгу адбылося народнае ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам у парку Ж.Э. Жылібера. Ускладаючы кветкі і вянкі, купалаўцы ўшанавалі ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё за мір, свабоду і незалежнасць Беларусі.
Удзел купалаўцаў у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці, сімвалізуе адзінства і патрыятызм, а таксама імкненне падтрымліваць нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці.
Далучайцеся і Вы, каб разам выказаць сваю любоў да Радзімы і пацвердзіць гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.