Работы студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі ў топ-50 лепшых медыяпраектаў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Па выніках Міжнароднага конкурсу «Праўнукі пераможцаў: лічбавае пакаленне аб подзвігу без межаў» чатыром купалаўцам былі ўручаны сертыфікаты аб удзеле і аб тым, што іх работы ўвайшлі ў 50 лепшых праектаў. Сярод узнагароджаных – Карына Місцюк, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка», Арцём Булгакаў, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка», Дар'я Бакшук, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка», і Анжаліка Стэфановіч, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка».
З некаторымі рабятамі нам удалося пагутарыць. Так, уражаннямі ад удзелу ў конкурсе падзялілася Карына Місцюк: «Удзел у падобных міжнародных конкурсах - гэта заўсёды працяглая падрыхтоўка і адказнасць за вынік. Вельмі каштоўна, што мы, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, увайшлі ў топ-50 лепшых прац міжнароднага конкурсу. Я прадстаўляла відэапраект пад назвай «Водгаласы вайны», дзе спалучаюцца мастацкія і дакументальныя фрагменты. Частка матэрыялу была знятая ў Пскове сумесна з хлопцамі з розных куткоў Беларусі і Расіі. Мы аб'ядналіся не толькі для стварэння супольнай працы, але і для захавання гістарычнай памяці. Архіўныя кадры, гістарычныя факты, мастацкая здымка - кожны элемент працы дапамог перадаць важнасць Вялікай Перамогі!».
Аб адказнасці і трапяткой увазе да кожнай дэталі ў працэсе падрыхтоўкі кантэнту расказала Дар'я Бакшук: «Ствараць праекты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, няпроста. Праца прабірае да глыбіні душы, прымушае перажываць падзеі тых гадоў, нібы яны адбываюцца зараз. Мы шчыра спадзяемся, што, гледзячы на нашы працы, іншыя хлопцы таксама прасякнуцца павагай да гісторыі і подзвігу продкаў. А прызнанне нашых намаганняў на міжнародным узроўні – гэта пацвярджэнне, што мы ўсё зрабілі правільна, што нашы старанні не былі марнымі. Гэта натхняе рухацца далей і ствараць новыя праекты, якія будуць захоўваць памяць аб гераізме і мужнасці нашага народа».
Конкурс быў арганізаваны Расійскім універсітэтам сяброўства народаў ім. Патрыса Лумумбы пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі з мэтай выхавання павагі і падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны сярод моладзі краін СНД.