Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2024 года адбылася ў Палацы Рэспублікі 18 ліпеня.
Падчас урачыстай цырымоніі Ірына Фёдараўна была ўзнагароджана нагрудным знакам «Лідар якасці» за асабісты ўклад у павышэнне якасці прадукцыі і паслуг у 2024 годзе.
Узнагароду рэктару ўручыла старшыня дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Алена Маргунова.