Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 299, якім амаль сто нашых землякоў удастоены дзяржаўных узнагарод за выдатныя дасягненні, шматгадовую добрасумленную працу і неацэнны ўклад у развіццё краіны. Сярод іх і два прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Медалём "За працоўныя заслугі" адзначаны Аляксей Нікіцевіч, прафесар кафедры рускай філалогіі. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана Людміла Рычкова, прафесар кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.
Атрыманне высокіх узнагарод у чарговы раз паказала, што выкладчыцкі склад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - увасабленне прафесіяналізму, адданасці справе і вопыту. Менавіта дзякуючы іх намаганням развіваецца айчынная адукацыя, павялічваецца навуковы патэнцыял універсітэта і краіны ў цэлым.
Віншуем купалаўцаў з высокімі ўзнагародамі!