З 18 па 23 жніўня ў Нацыянальным парку «Смольны» (Рэспубліка Мардовія) адбыўся VI Еўраазіяцкі сімпозіум па перапончатакрылых насякомых, арганізаваны Мардоўскім дзяржаўным прыродным запаведнікам імя П.Г. Смідовіча і Рускім энтамалагічным таварыствам.
Асноўная тэма VI Еўраазіяцкага сімпозіума – усебаковае вывучэнне перапончатакрылых насякомых. Гэта адзін з самых буйных атрадаў насякомых, які налічвае больш за 155 тысяч апісаных відаў і ўключае ў сябе такіх вядомых насякомых, як пчолы, восы і мурашкі.
Свае даследаванні ў рамках сімпозіума па перапончатакрылых насякомых змагла прэзентаваць дацэнт кафедры сістэмнай біялогіі, кандыдат біялагічных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Рудая. Яна прадставіла даклад «Фітафагі (Hymenoptera) ААПТ Гродзенска-Прадпалескага рэгіёна (Беларусь)».
Усяго ў рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 110 вучоных з Расіі і іншых краін. Праца сімпозіума была арганізавана ў рамках 7 секцый: «Палеанталогія», «Сістэматыка і эвалюцыя», «Марфалогія», «Фаўністыка і зоагеаграфія», «Фізіялогія, біяхімія і генетыка», «Экалогія» і «Біялогія і практычнае значэнне».
Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць вырашэнню навуковых праблем, а таксама кансалідацыі і ўдасканаленню кадраў, развіццю гіменаптэралагічных даследаванняў.