Сёння, 15 кастрычніка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!», накіраванага на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця патрыятызму і павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны краіны.
Урачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» пачалося з прывітальнага слова прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіля Сянько. Ён пажадаў усім удзельнікам поспехаў, натхнення, новых адкрыццяў і яскравых перамог.
Затым прайшоў маляўнічы парад каманд, гатовых з энтузіязмам уключыцца ў барацьбу за перамогу, дэманструючы сваю згуртаванасць і імкненне да новых здзяйсненняў.
Марафон будзе праходзіць з 15 кастрычніка 2025 года па 26 сакавіка 2026 года і ставіць перад сабой шэраг важных мэт: стварыць спрыяльнае асяроддзе для развіцця грамадзянскіх і патрыятычных якасцей у навучэнцаў, падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы, а таксама выявіць таленавітую моладзь і стварыць умовы для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.
Арганізатары марафона падрыхтавалі насычаную праграму, якая ўключае ў сябе 5 тэматычных цыклаў: цыкл творчых мерапрыемстваў «Разам – за #творчасць моладзі», цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Разам - за #веды і інтэлект», цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Разам – у #абарону Айчыны» #сямейныя традыцыі», цыкл спартовых мерапрыемстваў «Разам – за #спорт і здароўе». Студэнтаў чакаюць цікавыя конкурсы, дзе яны змогуць праявіць сябе ў творчасці, паказаць свае інтэлектуальныя здольнасці, прадэманстраваць фізічную падрыхтоўку, а галоўнае – глыбей адчуць сувязь са сваёй гісторыяй і культурай.
У завяршэнне марафону будуць падведзены вынікі, а самая актыўная і таленавітая каманда атрымае заслужанае званне пераможцы.
Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» ужо стаў традыцыйнай і значнай падзеяй для Купалаўскага ўніверсітэта, а ўдзел у ім стане каштоўным вопытам для студэнтаў і дапаможа ім праявіць сябе ў розных сферах дзейнасці.