У рамках марафону ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў "Разам за веды і інтэлект". Сёння, 5 лістапада, удзельнікі паказвалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні "Эрудыт". Разам з умацаваннем духу адзінства, каманды прадэманстравалі сваю начытанасць, кемлівасць, крэатыў і ўменне хутка знаходзіць адказы на пытанні.