Сёння, 19 лістапада, Ірына Фёдараўна правяла сустрэчу ў рамках Адзінага дня інфармавання з работнікамі і навучэнцамі Лідскага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Ключавой тэмай сустрэчы сталі асаблівасці адукацыйнага працэсу і актуальныя пытанні кібербяспекі і прафілактыкі кіберзлачыннасці.
Ірына Фёдараўна абмеркавала пытанні адукацыйнага працэсу, звярнуўшы ўвагу на важнасць паляпшэння якасці выкладання і пашырэння магчымасцей для навучэнцаў. Рэктар падкрэсліла неабходнасць стварэння падтрымліваючай і камфортнай адукацыйнай прасторы, дзе кожны навучэнец можа рэалізаваць свой патэнцыял. Таксама Ірына Кітурка акцэнтавала ўвагу на актуальных пытаннях кібербяспекі і прафілактыкі кіберзлачыннасці.
Асаблівую ўвагу Ірына Фёдараўна надала таму, што ахвярамі кіберзлачынцаў нярэдка становяцца навучэнцы і работнікі навучальных устаноў. У сувязі з гэтым яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы быць больш адказнымі ў сетцы.
Правядзенне падобных мерапрыемстваў з'яўляецца важным крокам у працы па павышэнні ўзроўню лічбавай пісьменнасці і дасведчанасці аб сучасных кіберпагроз.