9 снежня ў аграгарадку Путрышкі прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр злачынства генацыду. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Ад Купалаўскага ўніверсітэта ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Антончык і студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.
У рамках мітынгу адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака Фёдару Крайніку – адважнаму партызану, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака, каб ушанаваць памяць ахвяр генацыду.
Праграма мерапрыемства працягнулася ў актавай зале Путрышкаўскай сярэдняй школы імя Ф.Л. Крайніка, дзе адбылася прэм'ера дакументальнага фільма «Генацыд мірных жыхароў у в. Путрышкі Гродзенскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Убачаныя кадры не пакінулі гледачоў абыякавымі. Назіраючы кінастужку, яны змаглі глыбей асэнсаваць трагічныя падзеі таго часу і іх уплыў на лёсы людзей.
Пасля прагляду адбылося абмеркаванне фільма. Гледачы змаглі падзяліцца сваімі ўражаннямі і задаць пытанні рэжысёрам і ўдзельнікам праекта.
Мітынг-рэквіем стаў не проста акцыяй памяці, а данінай павагі тым, хто стаў ахвярай генацыду і тым, хто ахвяраваў сабой, каб будучыя пакаленні маглі бачыць на карысць развіцця і працвітання сінявокай Беларусі.