29 снежня Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых праверыць свае веды ў сферы кінематографа і прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні да Дня беларускага кіно. Арганізатарам мерапрыемства выступілі Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў і Савет маладых спецыялістаў.
Удзельнікаў чакае захапляльны квіз, у якім яны не толькі змогуць праверыць свае веды пра беларускага кінематографа, але і пазнаёміцца з гісторыяй беларускага кіно і атрымаць прыемныя прызы.
Для ўдзелу неабходна сабраць каманду з 5 чалавек (удзельнікамі могуць стаць як студэнты, так і супрацоўнікі ўніверсітэта) і да 25 снежня запоўніць заяўку.
Гульня пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218 у 12:00.
Запрашаем купалаўцаў бліснуць ведамі!
