Сёння, 17 снежня, прайшла важная для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падзея – архіпелагу ведаў, навуковай бібліятэцы нашай альма-матэр споўнілася 85 гадоў. У гэты знамянальны дзень бібліятэка адкрыла новую старонку сваёй гісторыі.
Круглы стол «85 гадоў служэння ўніверсітэту», прысвечаны знамянальнаму юбілею, сабраў тых, для каго бібліятэка заўсёды была большая, чым проста месцам з паліцамі кніг. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У сваёй прамове яна адзначыла, што сёння бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта змяніла свой выгляд, цыфрызавалася і стала духоўным цэнтрам ВНУ.
– Сення бібліятэка змяніла свой выгляд: яна перайшла ў лічбу, мае свае базы данных і дае магчымасць для карыстання базамі данных іншых бібліятэк. Сення бібліятэка – гэта выставачная зала нашага ўніверсітэта, дзе штогод ўладкоўваецца больш за 300 розных выставаў. Сення бібліятэка – гэта духоўнае асяроддзе нашага ўніверсітэта і месца прыцягнення замежных слухачоў, – адзначыла рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.
Ірына Фёдараўна шчыра падзякавала ветэранам навуковай бібліятэкі, якія стаялі ля вытокаў яе стварэння і цяперашніх работнікаў, якія робяць бібліятэку сапраўдным жывым арганізмам.
Пасля цёплых слоў дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько прадставіў даклад на тэму «85 гадоў служэння ўніверсітэту». У сваім выступленні ён правёў гасцей свята праз усю гісторыю развіцця навуковай бібліятэкі, расказаў пра яе ўклад у адукацыйны працэс і навуковыя даследаванні ўніверсітэта за мінулыя восем з паловай дзесяцігоддзяў.
Асабліва кранальным момантам свята стала ўзнагароджанне тых, хто нястомна працуе над паляпшэннем архіва ведаў Купалаўскага ўніверсітэта. Ірына Фёдараўна, Мікалай Грынько і старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Уладзімір Кулажэнка ўзнагародзілі супрацоўнікаў бібліятэкі Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі за высокі прафесіяналізм, адказнасць, адданасць сваёй справе і асабісты ўклад у развіццё навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала адкрыццё ў чытальнай зале выстаўкі «85 бібліяімгненняў», якая ў фатаграфіях і рэліквіях адлюстроўвае развіццё і галоўныя дасягненні бібліятэкі за 85 гадоў існавання.
Гэтае свята стала яскравым пацвярджэннем таго, што, колькі б гадоў ні прайшло, як бы ні развіваліся тэхналогіі, навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы назаўжды застанецца галоўным правадніком купалаўцаў у свет ведаў.