Сёння, 19 снежня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў адной са шматлікіх пляцовак па ўсёй краіне, дзе з асаблівай увагай сочаць за найважнейшай палітычнай падзеяй года.
Факультэты і структурныя падраздзяленні ўніверсітэта арганізавалі прагляд трансляцыі і назіраюць за прыняццем Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў.
Усебеларускі народны сход з'яўляецца вышэйшым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь. Прынятыя на ім рашэнні будуць мець стратэгічнае значэнне як для развіцця дзяржавы, так і для Купалаўскага ўніверсітэта, які гатовы актыўна ўдзельнічаць у іх рэалізацыі.