Магістрант факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў, які заваяваў срэбра на Чэмпіянаце свету па боксе 2025 года, вярнуўся ў родныя сцены Купалаўскага ўніверсітэта і асабіста пагутарыў з рэктарам Ірынай Кітурка.
Аляксей Алфёраў прадэманстраваў выбітнае майстэрства, волю да перамогі і выдатную фізічную падрыхтоўку. У паядынках купалавец праявіў сябе як адзін з мацнейшых баксёраў, заваяваўшы сярэбраны медаль, які ўжо другі ў яго кар'еры на чэмпіянаце свету.
Адразу па вяртанні ў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў сустрэўся з рэктарам Ірынай Кітурка. У цёплай, сяброўскай атмасферы за кубкам кавы Ірына Фёдараўна павіншавала Аляксея Алфёрава з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце, падкрэсліўшы яго значнасць для іміджу Купалаўскага ўніверсітэта і ўсёй краіны. Магістрант падзяліўся ўражаннямі ад чэмпіянату, расказаў аб падрыхтоўцы і самых яркіх момантах. Рэктар Ірына Кітурка пажадала поспехаў у далейшых спартыўных і акадэмічных дасягненнях, а таксама новых перамог.
Больш пра спартыўны шлях Аляксея Алфёрава, яго ўражанні ад Чэмпіянату і планы на будучыню вы зможаце даведацца з інтэрв'ю, якое выйдзе ў студзеньскім выпуску ўніверсітэцкай газеты.