Усяго ў папярэдніх этапах па 8 профільных алімпіядах прынялі ўдзел 859 чалавек, выканаўшы 1049 алімпіяд.
Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключала ў сябе ў 2025 годзе профільныя алімпіяды па 7 вучэбных прадметах: «Біялогія», «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Руская мова. Руская літаратура», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Матэматыка», «Хімія», «Англійская мова». Пры гэтым алімпіяда па вучэбным прадмеце «Біялогія» праводзілася для дзвюх розных груп спецыяльнасцяў: група 1 – «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Псіхалогія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», група 2 – «Біялогія» біятэхналогія».
Навучэнцы маглі прыняць удзел у папярэднім этапе некалькіх профільных алімпіяд. Расклад складаўся менавіта з улікам такіх магчымасцяў.
У папярэднім этапе адной профільнай алімпіяды прынялі ўдзел 702 чалавекі, дзвюх - 130 чалавек, трох - 22 чалавекі, чатырох - 4 чалавекі, пяці - 1 чалавек.
Папярэдні этап Шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіўся праз Лічбавы кабінет абітурыента ў дыстанцыйнай форме на лічбавай платформе адукацыйнага партала ўніверсітэта. У Лічбавым кабінеце абітурыента ўдзельнікі рэгістраваліся, за дзень да правядзення алімпіяды кожны ўдзельнік быў праінфармаваны аб часе правядзення алімпіяды з дапамогай СМС, адразу пасля завяршэння папярэдняга этапу - аб часе доступу да вынікаў выканання папярэдняга этапу, мог азнаёміцца са сваімі памылкамі пры выкананні заданняў папярэдняга этапу, а таксама алімпіяды.
Найбольш запатрабаванымі прадметамі ва ўдзельнікаў папярэдняга этапа сталі: "Матэматыка" - 321 удзельнік, "Англійская мова" - 252 удзельнікі, "Біялогія" (для спецыяльнасцей факультэта біялогіі і экалогіі) - 131 удзельнік, "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі" - 91 удзельнік.
Найбольшая колькасць удзельнікаў з г. Гродна - 41,39%, Гродзенскай вобласці - 35,17%, з Брэсцкай вобласці - 9,93%, з Мінскай вобласці - 5,26%. З Гомельскай вобласці было 33 удзельнікі, з Віцебскай вобласці - 25 удзельнікі, з Магілёўскай вобласці - 10 удзельнікаў, з Расіі - 1 удзельнік.
Заключныя этапы Шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у вочнай форме ў лютым 2026 года. 21 лютага 2026 г. будзе праведзены заключны этап алімпіяд па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Біялогія», «Гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Руская мова. Руская літаратура». 22 лютага 2026 г. адбудзецца заключны этап па вучэбных прадметах «Англійская мова», «Беларуская мова. Беларуская літаратура» і «Хімія». Час пачатку ўсіх алімпіяд - 11.00.
Усе ўдзельнікі заключнага этапа будуць дадаткова праінфармаваны ў Лічбавым кабінеце абітурыента аб даце, часе пачатку і працягласці заключнага этапа па адпаведнай профільнай алімпіядзе.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.abit.by. Усе пытанні ўдзельнікі могуць задаваць аргкамітэту ў чаце Лічбавага кабінета абітурыента.
Уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды змогуць паступіць на 25 з 55 спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без уступных іспытаў.