16 і 17 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца VIII Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «МЕДЫЯСФЕРА-2026». Галоўнымі тэмамі гэтага года стануць: беларуская жанчына, пяцігодка якасці і Вялікая Айчынная вайна.
Традыцыйна фестываль выступіць пляцоўкай, якая аб'яднае творчых навучэнцаў і студэнтаў, якія робяць першыя крокі ў галіне фатаграфіі, друку, кіна- і відэамастацтва, якія праяўляюць цікавасць да развіцця новых медыя, і прадаставіць ім прастору для рэалізацыі самых смелых ідэй.
«Медыясфера-2026» праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам беларускай жанчыны ў рамках пяцігодкі якасці, а таксама ў год 85-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таму менавіта гэтыя тэмы стануць асноватворнымі на фестывалі. Удзельнікі змогуць прысвяціць свае праекты ролі жанчыны ў прафесійнай сферы, навуцы, выхаванні моладзі і захаванні традыцый, асвятліць уклад моладзі ў развіццё краіны і расказаць пра мужнасць савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна да 1 сакавіка запоўніць заяўку і даслаць на адрас электроннай пошты: mediasfera_festival@mail.ru конкурсную працу.
Цырымонія адкрыцця фестывалю, абмеркаванне работ і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 16 і 17 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і патрабаваннях да афармлення работ можна знайсці на сайце фестывалю.
Запрашаем усіх жадаючых прадэманстраваць свае творчыя ідэі і прыняць удзел!