27 лютага ў мінскім аэраклубе адбылася дыялогавая пляцоўка з ваенным лётчыкам-выпрабавальнікам першага класа, палкоўнікам запасу, начальнікам мінскага аэраклуба Мікалаем Мачанскім. Сустрэча была арганізавана ў рамках праекта «Невыпадковыя сустрэчы».
Дыялогавая пляцоўка сабрала ў адным месцы актыўную моладзь краіны. Прадстаўніком ад Купалаўскага ўніверсітэта стала Карына Місцюк, старшыня Студэнцкага савета ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Падчас сустрэчы Мікалай Пятровіч расказаў пра сябе, сваю працу, а таксама ролі касманаўтыкі для Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства змаглі задаць усе хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх адказы. У рамках сустрэчы студэнты таксама наведалі музей авіяцыйнай тэхнікі, дзе ім расказалі падрабязна аб прафесіі касманаўта, а таксама аб гісторыі авіяцыі.
Пасля дыялогавай пляцоўкі ўдзельнікі наведалі справаздачна-выбарную канферэнцыю Рэспубліканскага студэнцкага савета, на якім былі падведзены вынікі працы за справаздачны перыяд, вызначаны новыя прыярытэтныя напрамкі, а таксама прайшлі выбары новага старшыні Рэспубліканскай студэнцкай рады.