Учора, 6 мая, Купалаўскі ўніверсітэт ізноў стаў эпіцэнтрам творчасці. У рамках Міжнароднага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Час выбраў нас!" прайшоў адзін з самых яркіх і эмацыйных этапаў - конкурс "Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі". 21 каманда з Беларусі і Расіі прэзентавала свае Аlma mater. Марафонцы ператварылі сцэну ў сапраўдны калейдаскоп талентаў, падарыўшы гледачам незабыўныя эмоцыі: вакальныя і танцавальныя нумары, а таксама тэатральныя пастаноўкі.