Напярэдадні Міжнароднага дня сям'і ў Купалаўскім універсітэце прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная абмеркаванню ролі і значнасці сямейных традыцый у жыцці сучаснага чалавека.
Мадэратарам дыскусіі выступіла загадчык кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук, прафесар Сняжана Семярнік. У фармаце адкрытай і шчырай размовы ўдзельнікі абмеркавалі глыбокія светапоглядныя пытанні: што ўяўляе сабой сям'я ў XXI стагоддзі, як трансфармуюцца сацыяльныя ролі і чаму захаванне ўнутранай апоры ў коле блізкіх людзей застаецца жыццёва важным.
Сняжана Здзіславаўна акцэнтавала ўвагу на тым, што менавіта ўзаемная павага, падтрымка і глыбокае разуменне адзін аднаго з'яўляюцца не проста словамі, а рэальнай асновай дабрабыту. Падчас сустрэчы маладыя людзі дзяліліся сваім бачаннем ідэальнай сям'і і разважалі аб тым, як гарманічна спалучаць прафесійнае развіццё і асабістае шчасце.