З 15 па 17 мая на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» праходзіў пяты юбілейны маладзёжны адукацыйна-спартыўны праект «Час тваіх магчымасцей 5.0».
Як паведамляе moladz.by, удзел у мерапрыемстве прынялі лідэры студэнцкага супраўлення, навучэнцы каледжаў, моладзь, маладыя навукоўцы, а таксама маладыя сем'і і ўдзельнікі «Moladz.Медыя». Усяго – 175 чалавек з усёй краіны. Купалаўскі ўніверсітэт прадставілі Барыс Балахонаў, старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы; Вадзім Гунько, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы; Карына Місцюк, старшыня студэнцкай рады Купалаўскага ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
У рамках праекта ўдзельнікі сустрэліся з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванцом і першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Уладзімірам Паўлоўскім. Пагутарылі з блогерамі: Уладзіславам Шудзейкам, Юліяй Ламанавай, Мікітам Уданоўскім, Аляксандрай Гурскай і Артурам Бахановічам, а таксама прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.