Генеральная пракуратура Расіі пад эгідай Міждзяржаўнага савета СНД запрашае моладзь Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праявіць свае творчыя здольнасці ў барацьбе з сацыяльна небяспечнымі з'явамі.
Штогадовы міжнародны конкурс "Разам супраць карупцыі!" - гэта пляцоўка для тых, хто гатовы выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю праз мастацтва.
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: "Лепшы малюнак", "Лепшы плакат" і "Лепшы відэаролік". Адной з умоў з'яўляецца ўзрост удзельніка: не маладзейшы за 10 гадоў і не старэйшы за 25 гадоў. Работы будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: аргументаванасць і глыбіня раскрыцця тэмы; крэатыўнасць; навізна ідэі і якасць выканання работы; дакладнасць і даходлівасць мовы і стылю выкладу; патэнцыйная магчымасць далейшага выкарыстання ў якасці антыкарупцыйнай рэкламы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці рэгістрацыю і адправіць конкурсную працу ў электронным выглядзе праз асабісты кабінет на афіцыйным сайце конкурса 1 кастрычніка 2026 года, там жа можна знайсці падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсу.
Фінал конкурсу будзе праходзіць з 20 кастрычніка да 29 лістапада. У кожнай з намінацый будуць вызначаны пераможцы і прызёры.