З 30 красавіка па 25 мая 2026 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіў конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў, які быў арганізаваны ў адпаведнасці з загадам прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ад 27.03.2026 № 291-ахр «Аб правядзенні конкурсу метадычных распрацовак».
Конкурс метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праводзіцца ўжо трынаццаты раз, пачынаючы з 2014 года. Яго мэта – удасканаленне сістэмы метадычнага забеспячэння выхаваўчага працэсу і падтрымка інавацыйных форм выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ва ўніверсітэце.
У 2026 годзе ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў прынялі ўдзел 28 аўтараў і 18 аўтарскіх калектываў, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 46 метадычных распрацовак. Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі 17 аўтараў і 7 аўтарскіх калектываў, якімі былі падрыхтаваны 24 метадычныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў.
25 мая адбылася публічная прэзентацыя лепшых метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў.
Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання» першае месца заняла старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алеся Сцяцкая з метадычнай распрацоўкай «Інтэрактыўная інфармацыйная гадзіна ў фармаце гісторыка-даследчай лабараторыі «Даследаванне радаводу: пошук сямейнай гісторыі ў базах дадзеных «Кніга памяці Беларусі» і «Партызаны Беларусі». Другое месца ў намінацыі заняла дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Наталля Місарэвіч з метадычнай распрацоўкай на тэму »Інтэлектуальная гульня »Універсітэт: учора, сёння, заўтра», прымеркаваная да Дня адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне духоўна-маральнага выхавання» ўладальнікамі першага месца сталі старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ірына Скварнюк з распрацоўкай «Інтэрактыўны квест-форум «Беларуская жанчына - захавальніца традыцый і гасціннасці»» і дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Ірэна Кірвель з метадычнай распрацоўкай на тэму «Інфармацыйная гадзіна з элементамі дыскусіі «Адказныя адносіны і абарона жывёл»». Уладальнікам другога месца сталі загадчык кафедры замежных моў філалагічнага факультэта Святлана Ляскевіч і дацэнт кафедры рускай філалогіі філалагічнага факультэта Іна Бубновіч з метадычнай распрацоўкай «Літаратурна-музычная кампазіцыя «Спачатку было слова», прысвечаная святкаванню Дня славянскага пісьменства і культуры». Трэцяе месца атрымала выкладчык вышэйшай катэгорыі, старшыня цыклавой камісіі прыродазнаўча-матэматычных навук Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Наталля Супрун за метадычную распрацоўку «Квест «Спадчына продкаў: нацыянальныя традыцыі і абрады»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне эстэтычнага выхавання» першае месца занялі старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Ала Каляга з распрацоўкай «Выстава «Бацькаўшчына светлая мая!»», а таксама загадчык кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Таццяна Бараноўская і дацэнт кафедры музычнага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну Уладзімір Захараў за метадычную распрацоўку «Куратарская гадзіна «Велікодныя сустрэчы ў вершах і музыцы» (прэзентацыя навучальнага дапаможніка «Вакальныя дуэты ў музычным мастацтве» В.І. Захарава)». Уладальнікам другога месца стала выкладчык вышэйшай катэгорыі, старшыня цыклавой камісіі музычных тэхналогій і адукацыі Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Ірына Аскірка за метадычную распрацоўку «Канцэрт «Вечар мастацтваў»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне выхавання псіхалагічнай культуры» першае месца атрымала старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Антаніна Семак за распрацоўку «Сацыяльна-псіхалагічны трэнінг з элементамі рэфлексіі «Псіхалагічная культура: як разумець сябе і іншых у новай краіне»», а другое месца атрымала старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алеся Сцяцкая за распрацоўку «Інтэрактыўная інфармацыйная гадзіна з элементамі трэнінгу «Карта рэсурсаў: як убачыць выхад там, дзе здаецца сцяна»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка, накіраваная на фармаванне ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамлення значнасці здароўя як каштоўнасці і важнасці яго захавання» першае месца атрымалі старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Наталля Габец і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алена Корнева за метадычную распрацоўку «Дыскусія з элементамі ролевай гульні “Свабодны ад залежнасці»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне сямейнага (сямейнага і гендэрнага) выхавання» ганаровае першае месца заняў выкладчык кафедры сістэмнай біялогіі факультэта біялогіі і экалогіі Вадзім Стасюкевіч за метадычную распрацоўку «Куратарскую гадзіну «Тры грані беларускай жанчыны: Дух. Гісторыя. Псіхалогія.», прысвечаны Году беларускай жанчыны». Уладальнікам другога месца сталі старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Наталля Габец, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Алена Корнева і студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Аляксандра Фёдаравіч з распрацоўкай «Інтэлектуальны турнір «Яе імя – беларуска!», прысвечаны Году беларускай жанчыны». Уладальнікамі трэцяга месца сталі старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта Ірына Міхалевіч за метадычную распрацоўку «Канструктарскае бюро «Сямейны код: збіраем пазл каштоўнасцей»» і старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Аляксандра Вартанава за распрацоўку «Куратарскую гадзіну з элементамі трэнінгу «Гармонія сямейных адносін або як вырашыць сямейны канфлікт»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне выхавання, накіраванага на фарміраванне ў навучэнцаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў» першае месца занялі намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алена Антончык і старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Алеся Мароз з распрацоўкай «Дыялогавая пляцоўка «Чарнобыльская катастрофа вачыма відавочцаў»», а таксама выкладчык вышэйшай катэгорыі цыклавой камісіі прыродазнаўча-матэматычных навук Гуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Наталля Жукоўская за метадычную распрацоўку «Адукацыйны квіз «Урокі экалогіі: выклікі сучаснасці»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне полікультурнага выхавання» пераможцай стала старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі Людміла Улейчык з метадычнай распрацоўкай пад назвай «Студэнцкі вечар «Дыялог культур і дружбы праз народныя традыцыі»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне эканамічнага выхавання» уладальнікам першага месца стала старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алеся Сцяцкая з распрацоўкай «Інтэрактыўная інфармацыйная гадзіна «Фінансавы дэтэктыў: расследаванне бюджэтных злачынстваў»», а ўладальнікам другога – старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання Марына Цвяткова і загадчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання Таццяна Селюжыцкая з метадычнай распрацоўкай «Інфармацыйная гадзіна «Міжнародны дзень банкаў: сябруй з фінансамі»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне інфармацыйнага выхавання» першае месца атрымала старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Антаніна Семак за распрацоўку «Інтэрактыўны лекторый з элементамі практыкума «Інфармацыйная бяспека і лічбавая пісьменнасць замежнага студэнта»», а другое месца атрымаў загадчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Андрэй Кузьміч за метадычную распрацоўку пад назвай «Круглы стол «Фарміраванне лічбавай культуры: структура і кампетэнцыі»».
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне прававога выхавання» першае месца атрымалі дацэнты кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Ірына Майсеева і Рыгор Траццякоў за распрацоўку пад назвай «Навучальны занятак з элементамі трэнінгу для студэнтаў з ліку замежных грамадзян «Правілы, якія важна ведаць і выконваць».
Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2026 годзе будуць уключаны ў зборнік і размешчаны на сайце ўніверсітэта.