На працягу навучальнага года каманды ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы спаборнічаюць у красамоўстве і ўменні адстойваць свой пункт гледжання. Мэта турніру – развіццё крытычнага мыслення, аргументацыі і публічных выступаў у студэнтаў.
Сёння, 27 мая, у першай гульні турніра сустрэліся каманды філалагічнага і педагагічнага факультэтаў. Тэмай дэбатаў стала «Адмена абавязковага размеркавання пасля заканчэння ВНУ і каледжаў». Абодва бакі яскрава адстойвалі свае пазіцыі, што зрабіла гульню насычанай і цікавай. Фінальная тэма дэбатаў – забарона заапаркаў. Лепшыя ўдзельнікі па выніках серыі гульняў патрапяць у фінал, дзе выявяць наймацнейшую каманду ўніверсітэта.
У фінал прайшлі каманды: педагагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта псіхалогіі і факультэта эканомікі і кіравання.
Па выніках дэбатаў першае месца заваявала каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі, у склад якой увайшлі: Марыя Якімава і Аляксей Саванец. Другое месца заняла каманда факультэта эканомікі і кіравання, у склад якой увайшлі: Аляксандра Барабан і Міхаіл Гурын. На трэцім месцы – факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, які прадставіла Меліса Дзямідчык.
Дэбатны турнір – адна з цэнтральных падзей студэнцкага жыцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якое аб'ядноўвае ўдзельнікаў у абмене ведамі і ідэямі.