З 20 па 25 мая ў Балтыйскім федэральным універсітэце імя Імануіла Канта прайшоў Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю Калінінградскай вобласці.
За перамогу змагаліся каманды з пяці навучальных устаноў: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта, Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 10 горада Калінінграда, Студэнцкага спартыўнага клуба «Кантыяна» Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта і Заходняга філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Па выніках напружанай барацьбы, жаночая валейбольная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла першае месца, не прайграўшы ніводнай партыі.
Віншуем нашых спартсменак з трыўмфам і жадаем ім далейшых поспехаў!