Сёння, 2 ліпеня, напярэдадні 35-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў паказ дакументальнага фільма «З чаго пачынаецца Радзіма» ў рамках праекта «Кіно ў дэталях». Гледачамі выступілі адміністрацыя, выкладчыкі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Кінастужка выклікала ва ўдзельнікаў мерапрыемства непадробную цікавасць – яны актыўна абмяркоўвалі фільм і дзяліліся сваімі меркаваннямі аб апісаных у ім гістарычных падзеях.