У перыяд з 30 сакавіка па 31 мая 2026 года Сакратарыят Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій правёў прыём дакументаў для ўдзелу ў адборы на атрыманне грантаў. Двума з 30 пераможцаў сталі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ілля Коншын і Аляксей Жукевіч. Ім будзе прысуджана ўзнагарода ў выглядзе стымулюючай выплаты "IT-бонус ПВТ".
Адной толькі добрай акадэмічнай паспяховасці для гэтага недастаткова. Пры ацэнцы партфоліё ўдзельнікаў найбольшую вагу мелі рэалізаваныя IT-праекты, перамогі ў хакатонах, конкурсах стартапаў і профільных алімпіядах высокага ўзроўню.
Узнагароду за перамогу ПВТ разглядае як бязвыплатны ўклад у юныя таленты і развіццё сферы IT у Беларусі. А для студэнтаў, якія паказалі высокі ўзровень дасягненняў і матывацыі, плануецца стварыць студэнцкі клуб ПВТ. Удзел у ім адкрые перад навучэнцамі новыя магчымасці: пашырэнне прафесійных кантактаў у IT-супольнасці, узаемадзеянне з рэзідэнтамі ПВТ і шмат іншага.
Віншуем купалаўцаў з перамогай і жадаем далейшага прафесійнага росту!