Да канца трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падало 1874 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1343, на завочную – 65 завочную скарочаную – 449, 17 – звыш плана прыёму.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 256 маюць права прэтэндаваць на залічэнне без уступных іспытаў, 10 паступаюць па-за конкурсам, 401 абітурыент мае агульную суму балаў 300 і вышэй. 167 абітурыентаў з'яўляюцца ўладальнікамі атэстатаў і дыпломаў з адзнакай. 33 абітурыенты маюць 100-бальныя вынікі, у т.л. два абітурыенты – па два 100-бальныя вынікі.
1 абітурыент з'яўляецца пераможцам заключнага этапа, 18 абітурыентаў маюць дыпломы III этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 1 абітурыент – пераможца VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «ProfSkills Belarus 2025». Адзін абітурыент мае рэкамендацыю назіральнага савета ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» і паступае на спецыяльнасць «Архітэктура» без уступных іспытаў па абзацы 14 пункта 23 Правіл прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. 2 абітурыенты з ліку грамадзян Расійскай Федэрацыі паступаюць на спецыяльнасць «Гісторыя» і «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» па выніках АДЭ на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі.
Сёння завершаны прыём дакументаў для 32 абітурыентаў, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай, спартыўна-педагагічнай і інжынернай накіраванасці, а таксама абітурыентаў, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», якія прэтэндуюць на залічэнне без уступных іспытаў па выніках сумоўя ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. 15 выпускнікоў профільных класаў паступаюць на 7 педагагічных спецыяльнасцей, 1 абітурыент прайшоў навучанне ў класе спартыўна-педагагічнай накіраванасці, 16 выпускнікоў інжынерных класаў паступаюць на 4 спецыяльнасці інжынернага профілю
Нагадваем, што сумоўе для гэтых абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500