З 1 па 2 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе XXI міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі – 2026». Мерапрыемства аб'яднае спецыялістаў і студэнтаў, зацікаўленых у абмеркаванні самых сур'ёзных экалагічных праблем нашага часу і гатовых шукаць рашэнні гэтых пытанняў.
Праграма канферэнцыі ўключае восем ключавых напрамкаў: «Маніторынг забруджвання атмасферы і кліматычны менеджмент», «Рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і ачыстка сцёкавых вод», "Рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і рэкультывацыі парушаных зямель», «Устойлівае выкарыстанне і ахова расліннага свету», «Устойлівае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету», «Экалагічная біяхімія, фізіялогія і медыцына», «Харчовыя тэхналогіі ў кантэксце ўстойлівага развіцця» і «Экалагічная адукацыя і асвета ў інтарэсах устойлівага развіцця».
Каб стаць удзельнікам навуковага мерапрыемства, неабходна да 22 ліпеня даслаць на адрас электроннай пошты аргкамітэта: cei@grsu.by заяўку, электронны варыянт навуковага артыкула і копію квітанцыі аб аплаце аргўзносу. Прыняць удзел у канферэнцыі можна ў адной з трох фарматах: вочна, анлайн або без выступлення, толькі публікацыя матэрыялу.
Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю і патрабаванні да афармлення навуковай працы, а таксама форму заяўкі можна знайсці ў інфармацыйным лісце.
Запрашаем усіх неабыякавых да пытанняў экалогіі стаць удзельнікамі канферэнцыі!