Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх эсэ «Парламент маёй краіны» сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства прымеркавана да знамянальнай даты – 30-годдзя з дня ўтварэння Палаты прадстаўнікоў, а яго галоўная мэта – развіццё палітыка-прававой культуры, грамадзянскай адказнасці і творчага патэнцыялу моладзі.
Работы прымаюцца з 15 верасня па 15 кастрычніка 2026 года, пасля чаго з 16 па 26 кастрычніка сваё заключэнне вынесе экспертнае журы. Урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў запланаваны да 30 лістапада 2026 года, пры гэтым дакладная дата і месца цырымоніі будуць паведамлены ўдзельнікам дадаткова.
У рамках конкурсу студэнтам прапануецца выбраць адну з чатырох змястоўных тэм для напісання эсэ: «Роля Парламента ў развіцці маёй краіны», «Калі б я стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: мае першыя крокі», «Парламент будучыні – погляд моладзі» або «Гісторыя і сучаснасць парламентарызму ў маёй краіне».
ДДля ўдзелу неабходна накіраваць конкурсныя работы разам з суправаджальным лістом за подпісам кіраўніка навучальнай установы на электронны адрас pravch@house.gov.by. Больш дэталёва з патрабаваннямі да афармлення і зместу эсэ можна азнаёміцца ў поўнай версіі Палажэння аб конкурсе. Жадаем натхнення і ўдачы ўсім удзельнікам! Не прапусціце шанс праявіць сябе!