Актавая зала Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў навучальным корпусе па адрасе вул. Леніна, 32 напоўніўся атмасферай творчасці і адзінства. Тут 10 верасня прайшоў урачысты канцэрт-прэзентацыя творчых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта.
Галоўнымі гледачамі сталі студэнты першага курса з усіх факультэтаў. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько. Ён павіншаваў першакурснікаў з пачаткам студэнцкага жыцця і адзначыў, што без творчасці яно не можа быць паўнацэнным.
– Жыццё студэнта не можа быць паўнацэнным без творчага складальніка. Бо каб рэалізаваць сябе поўнасцю, акрамя вучобы і навукі трэба таксама жыць насычаным творчым жыццём. – адзначыў Васілій Васільевіч.
Пасля слоў на дарогу актавую залу напоўнілі гучная музыка і неверагоднай прыгажосці выступленні. На сцэне ззялі талентамі прадстаўнікі самых розных творчых калектываў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзельніцы самага моднага калектыву ВНУ – Тэатра моды “Уні-Арт” – прадэманстравалі гледачам створанае ўласнымі рукамі адзенне. Галавакружнымі трукамі залу пакарылі чырлідары з Клуба Дартлі. Танцавальны калейдаскоп прадэманстравалі ўдзельнікі студыі стылізаванага танца "Крокі", харэаграфічны калектыў "ВІАР" і народны студэнцкі тэатр танца "Сту-дэнс". Захапляльныя вакальныя нумары падарылі ўдзельнікам калектыву «Рэзананс» і вакальнага ансамбля «Вітрум». Таксама музычныя выступленні паказалі гледачам інструментальны ансамбль "Сінэргія", група барабаншчыц "Пачуццё рытму" і ансамбль скрыпачоў "Віёла".
Акрамя таго, свае нумары прадэманстравалі Дэбат-клуб, Клуб інтэлектуальных гульняў "Эрудыт" і Клуб ЮНЕСКА "Ларгавіта". Сваё тэатральнае майстэрства паказалі Студыя гутарковага жанру "Канферанс" і "Народны" студэнцкі тэатр "ВЕРНІСАЖ", а "Народная" студыя славянскай гісторыі, мастацтва і адзінаборстваў "Клуб "Арыдан" прадставіла прысутным неверагоднай відовішчнасці ўменне валодаць зброяй.
Кожны нумар быў напоўнены энергіяй і не пакінуў прысутных абыякавымі. Напрыканцы канцэрта ў студэнтаў была магчымасць запісацца ва ўпадабанае аб'яднанне, каб раскрыць свой творчы патэнцыял і стаць часткай вялікай і дружнай купалаўскай сям'і.