Кітурка Ірына Фёдараўна
Рэктар установы адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт
дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 19
Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання
Графік прыёму грамадзян дэпутатам
Кантакты: +375 (152) 73-19-01 - прыёмная, +375 (152) 73-19-77 - памочнік рэктара
Адрас прыёмнай: вул. Ажэшкі, 22, каб. 207
Задаць пытанне рэктару
БІЯГРАФІЯ
Кітурка Ірына Фёдараўна нарадзілася 1 ліпеня 1970 года.
У 1993 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2002 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 2008 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
З лістапада 2016 года навучаецца ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З верасня 2017 года праходзіць навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1993 года па 1998 год - настаўнік гісторыі СШ № 23 г. Гродна.
З 2001 па 2007 год працавала ў Інстытуце паслядыпломнай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана факультэта бесперапыннай адукацыі.
З 2008 года па студзень 2015 г. - дэкан факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы.
У 2015 годзе ўзначаліла вучэбна-метадычнае ўпраўленне ГрДУ імя Янкі Купалы.
У 2016 годзе прызначана першым прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы.
7 снежня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне І.Ф. Кітурка рэктарам УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
Кітурка І.Ф. з'яўляецца аўтарам манаграфій «Дзяржаўныя ўладанні на землях Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст.: палітыка гаспадарчага аднаўлення і развіцця», «Дзяржаўная мытная служба Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVIII стагоддзя (1764 – 1795 гады)», аўтарам больш за 100 навуковых прац. Распрацавала і ўкараніла ў навучальны працэс аўтарскі навучальны дапаможнік па курсе «Гісторыя Беларусі».
Кітурка І.Ф. з'яўляецца навуковым кіраўніком задання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» на 2016-2020 гады і кіраўніком праекта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
Ірына Кітурка ўзнагароджана Ганаровай граматай ГрДУ імя Янкі Купалы (2013 г.) Граматай Гродзенскага абласнога савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (2017 года), Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (2017 г.) Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018 г .), граматай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (2018 г., 2020 г.), Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама (2019 г.), Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама (2020 г.), Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна (2020 г.) Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020 г.) Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2020 г.) Ганаровай граматай Грдненского абласнога Савета дэпутатаў (2020 года), граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2020 г.), Почетной грамотой Государственного секретариата Совета Безопасности Республики Беларусь (2023 г.).
Таксама Кітурка І.Ф. узнагароджана Нагрудным знакам УУС "За адзнаку" (2020) і Юбілейнай медалём "90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь".
Кітурка І.Ф. аб'яўлена Падзяка рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы (2007 г.), узнагароджана Лістом падзякі Гродзенскага гарадскога Савета Жанчын ГА "Беларускі саюз жанчын" (2017 г., 2018 г.), аб'яўлена Падзяка старшыні Гродзенскай абласной асацыяцыі спартыўных адзінаборстваў (201). Падзяка начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні (2018 г.), Падзяка Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2018 г.), Падзяка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2018 г.), Падзяка Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2019 г.), Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020 г.), Падзяка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці (2020 г.).
У 2020 годзе ўзнагароджана Лістом падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2021 годзе аб'яўлена Падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Таксама ў 2021 годзе Кітурка Ірына Фёдараўна ўзнагароджана Граматай ДНУ "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" за вялікі ўклад у навучанне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, актыўны ўдзел у выкананні падпраграмы "Гісторыя і культура" дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства».
У 2022 годзе за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі ўзнагароджана Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі".
У 2024 годзе ўзнагароджана Падзякай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за добрасавецкую працу ў сферы адукацыі і навукі, паспяховае, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
Кітрука І.Ф. у 2022 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2021" у намінацыі "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва".
Рэктар універсітэта абрана Старшынёй камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, з'яўляецца членам Прэзідыума Савета рэктараў Рэспублікі Беларусь, старшынёй праўлення Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае таварыства "Веды".