Старшыня - Бунас Арына Дзмітрыеўна, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.
Мэта дзейнасці - садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Асноўныя задачы:
- удзел у фарміраванні ў універсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
- выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
- асвета студэнтаў і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці ВНУ, рэгіёну і краіны.
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
- фізкультурна-аздараўленчая работа,
- фарміраванне ў студэнтаў здаровага ладу жыцця,
- развіццё сацыяльнай актыўнасці студэнцтва універсітэта.
7 лютага 2011 года адбылося ўстаноўчы сход першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы". Арганізацыя зарэгістраваная ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 9 лютага 2011 года.
Сайт Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь" - http://www.belayarus.by/