Дэпутацкі корпус

ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Ірына Фёдараўна Кітурка
дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў
па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 19
Старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы і справах моладзі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Доктар гістарычных навук. Дацэнт.
Нарадзілася ў 1970 годзе ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна ў сям'і працоўных. Беларуска.
У 1993 годзе на выдатна скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя».
Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе настаўнікам гісторыі СШ №23 г. Гродна.
У 2001 годзе скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук, у 2023 – дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
З 2001 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: займала пасады выкладчыка, дацэнта, дэкана, першага прарэктара.
Са снежня 2017 года – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Паспяхова сумяшчае працу кіраўніка з педагагічнай і навуковай дзейнасцю. Аўтар больш за сто навуковых прац, у ліку якіх манаграфія і навучальныя дапаможнікі.
Узнагароджана юбілейным медалём "90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь", нагрудным знакам УУС "За адзнаку", Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Ганаровай граматай і Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Аб'яўлена падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
У 2022 годзе ўзнагароджана Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі" за шматгадовую плённую работу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі. У 2022 годзе - Лаўрэат конкурсу "Жанчына года - 2021" у намінацыі "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва".
У 2024 годзе ўзнагароджана Падзякай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў сферы адукацыі і навукі, паспяховае, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
У 2025 годзе Ірына Фёдараўна Кітурка ўзнагароджана нагрудным знакам "Лідар якасці".
Замужам. Мае сына, унучку.
Беспартыйная.
Дзяржынскі выбарчая акруга № 19
Частка Ленінскага раёна г. Гродна ў межах: ад бульвара Ленінскага камсамола па вуліцы Максіма Горкага (не ўключаючы дамы, размешчаныя на ёй, акрамя дамоў №№ 77, 79, 80, 83, 85В, 88, 90, 92, 94, 96, а таксама ўключаючы дамы №№ 4, 6, 8, 10, размешчаныя на вуліцы Курчатава, і уключаючы дамы №№ 3, 7, 9, 11, 19, размешчаныя на бульвары Ленінскага камсамола) і мясцовым праездзе на поўнач уздоўж іарговага цэнтра замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Карона» да Прамысловага праезду і далей па ім да чыгуначных пуцей, па чыгуначных пуцях на ўсход да перасячэння з вуліцай Дзяржынскага, па вуліцы Дзяржынскага (уключаючы дамы, размешчаныя на ёй, акрамя дамоў №№ 133А, 139, 153, 15) , 157, 161, 163, 165, а таксама уключаючы дамы №№ 1, 1А, 1Б, размешчаныя на 2-м завулку Дзяржынскага) да вуліцы Курчатава, па вуліцы Курчатава (уключаючы дамы, размешчаныя на ёй, акрамя дамоў №№ 26, 28) да вуліцы Ліможа, па вуліцы Ліможа (цотны бок) да вуліцы Брыкеля, па вуліцы Брыкеля (цотны бок, не ўключаючы дамы №№ 63, 65, 67, 97, 99, размешчаныя на вуліцы Дзяржынскага) да вуліцы Дубко, па вуліцы Дубко (няцотны бок) да вуліцы Максіма Горкага.
Праца са зваротамі грамадзян
Парадак працы з электроннымі зваротамі
Арганізацыя асабістага прыёму ва ўніверсітэце
Удзел у пасяджэннях Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання
Афіцыйныя дакументы
Закон Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў"
Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь"