Праект "Здаровым быць модна!" рэалізуецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 2021 года.
Мэта праекта - развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый па прасоўванні ідэй здаровага ладу жыцця і аховы здароўя як рэсурсу жыццёвага дабрабыту і паспяховасці.
Задачы праекта:
- прапаганда здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб спорце, як аб спосабе арганізацыі актыўнага і здаровага вольнага часу;
- уцягванне студэнцкай моладзі ў актыўную творчую дзейнасць;
- стымуляванне праектнай дзейнасці;
- стварэнне ўмоў для сумеснай дзейнасці, абмену вопытам сярод студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да развіцця культуры здароўя, папулярызацыя масавага маладзёжнага спорту, які садзейнічае ўмацаванню здароўя моладзі і здароўя нацыі.
Формы рэалізацыі праекта:
- правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця;
- арганізацыя масавых тэматычных мерапрыемстваў: спаборніцтваў, турпаходаў, велапрабегаў для фарміравання ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб спорце, як аб спосабе арганізацыі актыўнага і здаровага вольнага часу;
- арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый, канцэртаў, флэш-мобаў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця;
- інфармацыйна-асветніцкая работа: правядзенне тэматычных лекцый, экскурсій, круглых сталоў, куратарскіх гадзін, кансультацый са спецыялістамі, распрацоўка інфармацыйных брашур, буклетаў.
Агульную каардынацыю праекта ажыццяўляе аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю - тэл. 39 72 09