Андрэйчык Алег Яўстаф'евіч
Алег Яўстаф'евіч Андрэйчык – начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993-1997 гадах уваходзіў у склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Неаднаразовы прызёр і пераможца міжнародных турніраў у бегу на доўгія і звышдоўгіх дыстанцыі.С 1997 года працуе галоўным спецыялістам ва ўпраўленні па спорце і турызме Гродзенскага аблвыканкама, а з 2006 года - намеснікам начальніка ўпраўлення. У снежні 2013 года прызначаны начальнікам упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Са снежня 2021 года працягнуў працу на пасадзе начальніка ўпраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У маі 2022 года прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны намеснікам міністра спорту і турызму.
Байко Валянцін Валянцінавіч
Валянцін Валянцінавіч Байко – старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Контэ Спа".
У 1992 годзе скончыў факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Настаўнік пачатковых класаў і музыкі".
Валковіч Наталля Аляксандраўна
Наталля Аляксандраўна Валковіч – дырэктар Гуманітарнага каледжа УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".
У 1988 годзе скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Выдатнік адукацыі. Пераможца гарадскога фіналу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2008» у намінацыі «За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва».
Гачко Генадзій Аляксеевіч
Генадзій Аляксеевіч Гачко – прарэктар па вучэбнай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
У Гродзенскі педінстытут паступіў ў 1970 годзе на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта, у 1974 г. скончыў яго з кваліфікацыяй «настаўнік фізікі». Пасля ВНУ працаваў у в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна дырэктарам сярэдняй школы, затым інжынерам у педінстытуце, навуковым супрацоўнікам. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў працаваць штатным выкладчыкам на факультэце фізікі. А 31 сакавіка 1994 г. узначаліў фізіка-тэхнічны факультэт. На гэтай пасадзе працаваў да лістапада 2013 года. Потым прарэктарам па вучэбнай рабоце.
Заводнік Ілля Барысавіч
Ілля Барысавіч Заводнік – загадчык кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У 1977 г. з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Пасля стажыроўкі ў Інстытуце біяфізікі АН СССР у г. Пушчына (1977-1978 гг.) Па цяперашні час працуе ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (раней Інстытут біяхіміі НАН Беларусі) на пасадах малодшага, старэйшага, галоўнага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі біяхіміі мембран. У 1981-1984 гг. прайшоў навучанне ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1991 годзе прысвоена званне старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1997 годзе абараніў дысертацыю «Механізмы пашкоджанняў эрытрацытаў» на атрыманне вучонай ступені доктара біялагічных навук па спецыяльнасці 03.00. 01. - біяфізіка. У 2006 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Супрацоўнічае з Інстытутам біяфізікі Універсітэта г. Лодзь (Польшча), дзе працаваў на пасадзе ад'юнкта прафесара ў 1994-1995 гг., і Аддзелам парушэнняў гемастазу Медыцынскага Універсітэта г. Лодзь.
Кітурка Ірына Фёдараўна
Ірына Фёдараўна Кітурка – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. У 1993 годзе з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя». Працоўную дзейнасць пачала ў 1993 годзе настаўнікам гісторыі СШ № 23 г. Гродна. У 2001 годзе скончыла аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». З 2001 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: займала пасады выкладчыка, дацэнта, дэкана, першага прарэктара. Са снежня 2017 года - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Паспяхова сумяшчае працу кіраўніка з педагагічнай і навуковай дзейнасцю.
Клішын Уладзімір Уладзіміравіч
Уладзімір Уладзіміравіч Клішын – пракурор г. Гродна.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў 1995 годзе па спецыяльнасці «Правазнаўства». Пачынаў працоўную дзейнасць на пасадзе стажора памочніка пракурора Ленінскага раёна горада, да прызначэння пракурорам г. Гродна узначальваў пракуратуру Кастрычніцкага раёна.
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна
Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч – прафесар кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1991); прафесар кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (з 2008 года). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1989).
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны інстытут імя Янкі Купалы факультэт педагогікі і методыкі навучання ў пачатковых класах з кваліфікацыяй «Настаўнік пачатковых класаў», філалагічны факультэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» з кваліфікацыяй «Настаўнік рускай мовы і літаратуры»; аспірантуру пры кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976-1979 гг.).
У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Атрыбутыўныя адносіны ў складаным сказе (на матэрыяле рускай і беларускай моў)», у 1990 годзе - доктарскую дысертацыю «Складаны сказ ў рускай і беларускай мовах».
Працоўную дзейнасць пачала з 1964 года і па 1970 год працавала настаўнікам рускай і нямецкай моў у Наваельненскай вячэрняй СШ (г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці); 1970-1971 гг. - адказны сакратар камісіі па справах непаўналетніх пры Лідскім гарадскім выканаўчым камітэце; 1971 - кастрычнік 1975 гг. - настаўнік рускай мовы і літаратуры васьмігадовай школы №5 г. Ліды; кастрычнік 1975 - жнівень 1980 гг. - асістэнт кафедры рускай мовы спачатку Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, пасля рэарганізацыі ў 1978 г. - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з перапынкам (1976-1979 гг.) на вучобу ў аспірантуры; верасень 1980 - май 2008 гг. - загадчык кафедры рускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы; чэрвень 2008 г. - верасень 2010 г. - прафесар кафедры рускай мовы (штатн.) і кафедры журналістыкі (па сумяшч.) ГрДУ імя Янкі Купалы; з 2010 г. - прафесар кафедры журналістыкі.
Корзун Аляксандр Анатольевіч
Аляксандр Анатольевіч Корзун - старшыня Гродзенскага абласнога суда.
На працягу апошніх пятнаццаці гадоў працаваў на пасадзе намесніка старшыні абласнога суда.
Кароль Андрэй Дзмітрыевіч
Андрэй Дзмітрыевіч Кароль – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2009 годзе дысертацыю ў Расійскай акадэміі адукацыі на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук. У 2010 годзе прысвоена вучоная ступень ВАК Расіі і праведзена Настрыфікацыя дыплома доктара педагагічных навук ВАК Беларусі.
З 1999 па 2000 гг. выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. C 2000 года пачынаецца працоўная дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Тут ён прайшоў шлях ад старэйшага выкладчыка да кіраўніка аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі. З 2010 па 2013 гг. чытаў лекцыі ў Мінскай духоўнай акадэміі (г.п. Жыровічы). З верасня 2012 года па люты 2013 гг. узначальваў кафедру педагогікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1 сакавіка 2013 г па 28 верасня 2017 года - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 28 верасня 2017 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Краскоўскі Дзмітрый Георгіевіч
Дзмітрый Георгіевіч Краскоўскі – начальнік філіяла № 400 - Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».
У 1992 годзе скончыў сярэднюю школу з сярэбраным медалём і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы. У 1996 годзе скончыў факультэт эканомікі і кіравання па спецыяльнасці "Міжнародныя эканамічныя адносіны" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з дыпломам з адзнакай. Будучы яшчэ студэнтам 2 курсу, уладкаваўся па сумяшчальніцтве на працу ў «Беларусбанк» касірам. Займаныя пасады: вядучы эканаміст аддзела па працы з юрыдычнымі асобамі, галоўны эканаміст валютнага аддзела філіяла № 409 АСБ «Беларусбанк», намеснік начальніка аддзела крэдытавання юрыдычных асоб, начальнік аддзела крэдытавання юрыдычных асоб філіяла № 400 - Гродзенскага АУ, начальнік Цэнтра карпаратыўнага бізнесу, намеснік начальніка філіяла абласнога ўпраўлення. Атрымаў кваліфікацыю «Магістр бізнес-адміністравання» па праграме МВА. За значны ўклад у развіццё Банка прысвоена званне «Выдатнік ААТ «АСБ Беларусбанк». З 2004 г. па сумяшчальніцтве з'яўляецца выкладчыкам факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Актыўны ўдзельнік Каардынацыйнага савета прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў эканамічнага профілю.
Лакіза Вадзім Леанідавіч
Лакіза Вадзім Леанідавіч - дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 1992 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дэлегат 1 З'езду навукоўцаў Рэспублікі Беларусь (2007 год), дэлегат V Усебеларускага народнага сходу (2016 год), дэлегат 2 З’езду навукоўцаў Рэспублікі Беларусь (2007 год). Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2009), Дыпломам НАН Беларусі як пераможца конкурсу ў намінацыі лепшы інавацыйны праект (2010), Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011), Граматай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (2013 года), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2014). Дыпломам НАН Беларусі - ТОП-10 вынікаў дзейнасці навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2014 год (2015), дыпломам НАН Беларусі - ТОП-10 вынікаў дзейнасці навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2015 год (2016).
Лукашык Канстанцін Леанідавіч
Канстанцін Леанідавіч Лукашык – алімпійскі чэмпіён. Скончыў факультэт фізічнай культуры ў 2003 г. Заслужаны майстар спорту па кулявой стральбе (пісталет). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992). Удзельнік XXVI Алімпійскіх гульняў (1996). Удзельнік XXVII Алімпійскіх гульняў (2000). Чэмпіён свету сярод юніёраў (1991). Спортам пачаў займацца з 12 гадоў. Выступаў за гродзенскі клуб «Дынама». У 1991 годзе выступаў у складзе зборнай СССР і заняў першае месца на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод юніёраў. З 1992 года стаў выступаць за зборную Беларусі. У 1992 годзе адправіўся на Алімпійскія гульні ў Барселоне, дзе заваяваў залаты медаль у стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м.
Мартынаў Іван Платонавіч
Іван Платонавіч Мартынаў – прафесар кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Першай прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі. Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аб адназначных рухомых асаблівасцях раўнанняў вышэйшых парадкаў» і доктарскую дысертацыю на тэму «Аналітычныя ўласцівасці раўнанняў і сістэм трэцяга парадку».
Маскевіч Сяргей Аляксандравіч
Сяргей Аляксандравіч Маскевіч - дырэктар Міжнароднага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ. У 1974 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці "Фізіка". Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычных навуках; у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы па навуковай рабоце. У 1997-2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 года - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначаліў пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. З 29 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года быў міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 3 верасня 2015 года Сяргей Маскевіч узначаліў Міжнародны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава, які ўвайшоў у склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мельячэнка Мікалай Мікалаевіч
Мікалай Мікалаевіч Мельячэнка – дырэктар РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія Гродна».
У 1998 годзе скончыў філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы, спецыяльнасць «Польская мова і літаратура. Руская мова і літаратура». Прайшоўшы конкурсны адбор, стаў рэдактарам тэлебачання ў Гродзенскім абласным тэлерадыёаб'яднанні. Займаўся стварэннем інфармацыйных матэрыялаў і спартыўных праграм. З 2003 года - уласны карэспандэнт Агенцтва тэлевізійных навін па Гродзенскай вобласці. З 2006 года - загадчык карэспандэнцкага пункта АТН па Гродзенскай вобласці. З 2008 года - дырэктар РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія Гродна».
Рахман Святлана Мікалаеўна
Пасля заканчэння вучобы на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1985 годзе паступіла на службу ў органы пракуратуры. З 2006 г. па 2019 г. працавала на пасадзе начальніка аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры вобласці.
Сянько Юрый Аляксеевіч
Юрый Аляксеевіч Сянько - старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу. У 1992 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2006 г.). У мытных органах - з чэрвеня 1991 г. Прайшоў шлях ад інспектара да начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 гг. - начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні. У красавіку 2011 г. быў прызначаны на пасаду начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні. З лістапада 2014 г. па лістапад 2020 году - старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 19 лістапада 2020 года Юры Сянько прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Сліжэўскі Алег Леанідавіч
Алег Леанідавіч Сліжэўскі - міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 1998 г. з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 1999 годзе скончыў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2005 годзе - аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працоўную дзейнасць пачаў на Гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са снежня 1996 года па сакавік 1999 г. - судовы выканаўца суда Кастрычніцкага раёна Гродна. З сакавіка 1999 г. па лістапад 2002 г. - галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. З лістапада 2002 года па верасень 2010 года - намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб'яднанняў - начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб'яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі. З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 года - старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу. Са снежня 2011 года па 18 кастрычніка 2021 года працаваў на пасадзе міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Таранцей Віктар Пятровіч
Віктар Пятровіч Таранцей – прафесар, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы.
У 1963 году скончыў Ізабелінскую СШ і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1967 годзе. У 1967-1976 гг. працаваў настаўнікам фізікі і намеснікам дырэктара ў Падароскай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры НДІ НДУ агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, дзе да заканчэння тэрміну навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1979 года пачаў працаваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам, з 1979 па 1986 - сакратар парткама ВНУ, з 1982 года па кастрычнік 2006 года - загадчык кафедры педагогікі. У 1992 годзе быў прызначаны прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, у 1994 годзе пераведзены на пасаду дэкана факультэта псіхалогіі і педагогікі, з 1999 года - дэкан педагагічнага факультэта. З 1991 года - прафесар, з 2003 года - доктар педагагічных навук. Член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі адукацыі і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Масква). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Церцель Іван Станіслававіч
Церцель Іван Станіслававіч - старшыня Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Беларусі. Ва Узброеных Сілах з 1984 года. У 1989 году скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе - Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2017 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2008 года па чэрвень 2020 года - намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Уваходзіў у склад міжведамасных камісій па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву і экспартнаму кантролю, па бяспецы ў эканамiчнай сферы пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 года па 3 верасня 2020 года кіраваў Камітэтам дзяржкантролю. 3 верасня 3 верасня Іван Церцель прызначаны старшынёй КДБ Беларусі.
Ціхан Іван Рыгоравіч
Іван Рыгоравіч Ціхан - беларускі кідальнік молата, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года, 2016 года. Чэмпіён Еўропы (2006), Пераможца Кубка Еўропы (2007 г.). Чэмпіён Сусветнай Універсіяды (2003).
Скончыў Слонімскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, Гродзенскае вучылішча алімпійскага рэзерву і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У 1997 годзе стаў пераможцам чэмпіянату свету сярод юніёраў і чэмпіянату Еўропы сярод моладзі да 23-х гадоў. Трохразовы чэмпіён свету ў кіданні молата (2003, 2005, 2007 гг.). У фінале Алімпіяды-2004 у Афінах Іван Ціхан адправіў снарад на адзнаку 79,81 м., заняўшы трэцяе месца, але пасля дыскваліфікацыі венгерскага лёгкаатлета Адрыяна Аннуша стаў сярэбраным прызёрам. Заняў 4-е месца на Алімпійскіх гульнях-2000. Пераможца фіналаў Гран-пры ІААФ. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004 г.). 24 верасня 2020 Іван Ціхан быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Цюнянкова Алена Уладзіміраўна
Алена Уладзіміраўна Цюнянкова (Валчэцкая) - алімпійская чэмпіёнка. Савецкая беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1964 г., заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1964 годзе ў Токіо заваявала залаты Алімпійскі медаль у камандным першынстве, заняла 8-е месца ў мнагабор'і, 5-е - у апорным скачку. Чэмпіёнка СССР (1960, 1961, 1962 г., 1963, 1964, 1965). У 1965 годзе скончыла факультэт методыкі пачатковага навучання Гродзенскага педагагічнага інстытута. Алена Уладзіміраўна Цюнянкова (Валчэцкая) носіць званне ганаровага грамадзяніна г. Гродна.
Чарапіца Валерый Мікалаевіч
Валерый Мікалаевіч Чарапіца – прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі. У 1970 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства». У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рэвалюцыйныя сувязі Беларусі і Польшчы ў 70-80-я гады XIX стагоддзя», у 1980 г. атрымаў вучонае званне дацэнта, у 1991 г. - прафесара. C 1970 года - выкладчык кафедры гісторыі СССР і БССР, 1978-1995 гады - дэкан гістарычнага факультэта, 1989-1990 гады - загадчык кафедры гісторыі Беларусі, з 1996 года - загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, прафесар.
Шылава Ірына Алегаўна
Ірына Алегаўна Шылава - алімпійская чэмпіёнка. У 2003 годзе скончыла факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны майстар спорту (стральба кулявая (вінтоўка)). Чэмпіёнка XXIV Алімпійскіх гульняў (1988), удзельнік XXV Алімпійскіх гульняў (1992), XXVI Алімпійскіх гульняў (1996), XXVII Алімпійскіх гульняў (2000). Двухразовая чэмпіёнка свету (1990), чэмпіёнка Еўропы 1996 г., бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1993 г. пяціразовая чэмпіёнка СССР. Рэкардсменка Свету, Еўропы, СССР і Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Юргель Алена Іванаўна
Алена Іванаўна Юргель – начальнік упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.