ВАЛЧЭЦКАЯ АЛЕНА УЛАДЗІМІРАЎНА ЧЭМПІЁНКА XVIII АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
Алена Уладзіміраўна Ваўчэцкая (Цюнянкова) (4 снежня 1943 г. Гродна, Беларуская ССР, СССР) – савецкая беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1964 заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер РБ, выкладчык. У 1964 годзе ў Токіа яна заваявала залаты Алімпійскі медаль у камандным першынстве, заняла 8-е месца ў мнагаборстве, 5-е – у апорным скачку.Вучылася на факультэце методыкі пачатковага навучання, які скончыла ў 1965 г. Чэмпіёнка XVIII Алімпійскіх гульняў (1964). Чэмпіёнка СССР (1960, 1961, 1962, 1963, 1964, 1965). Падрабязней...
КОРБУТ ВОЛЬГА ВАЛЯНЦІНАЎНА ЧЭМПІЁНКА XX і XXI АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
Вольга Валянцінаўна Корбут скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэт. У 1970 годзе становіцца чэмпіёнкай СССР у апорным скачку і ўваходзіць у зборную СССР. Вольга Корбут з'яўляецца чатырохразовай алімпійская олимпийской чэмпіёнкай (у 1972 годзе яна заваявала тры залатыя медалі, у 1976 годзе – золата ў камандным першынстве); мае два сярэбраных медалі Алімпійскіх гулдьняў; неаднаразова станавілася чэмпіёнкай свету. На чэмпіянаце Еўропы 1973 года атрымала сярэбраны медаль у абсалютным першынстве. У 1976 годзе Вольга заявяршыла сваю спартыўную кар'еру. Увайшла ў гісторыю сусветнага спорту, упершыню выканаўшы ўнікальны элемент, які атрымаў назву «Пятля Корбут». Узнагароджана ордэнамі «Дружба народаў» і «Знак пашаны». Зʼяўляецца ганаровай грамадзянкай горада Гродна.
Подробней...
ШЫЛАВА ІРЫНА АЛЕГАЎНА ЧЭПМІЁНКА XXIV АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
Шылава Ірына Алегаўна.
У 2003 годзе скончыла факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны майстар спорту (Стральба кулявая (вінтоўка)).
Чэмпіёнка XXIV Алімпійскіх гульняў (1988), удзельнік XXV Алімпійскіх гульняў (1992), XXVI Алімпійскіх гульняў (1996), XXVII Алімпійскіх гульняў (2000). Двухразовая чэмпіёнка свету (1990), чэмпіёнка Еўропы 1996 г., бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1993 г. пяціразовая чэмпіёнка СССР.
Рэкардсменка Свету, Еўропы, СССР і Рэспублікі Беларусь. Ўзнагароджана ордэнам "Знак Пашаны". Ганаровы грамадзянін г. Гродна. Падрабязней...
КУРЛОВІЧ АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ ЧЭМПІЁН XXIV, XXV АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
Курловіч Аляксандр Мікалаевіч, у 1983 годзе скончыў фізічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны майстар спорту. Двухразовы алімпійскі чэмпіён, пераможца Гульняў XXIV Алімпіяды ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) 1988 і XXV Алімпіяды ў Барселоне (Іспанія) 1992 г. у суперцяжкай вагавой катэгорыі. Чатырохразовы чэмпіён свету (1987, 1989 г., 1991 г., да 1994 года.), Двухразовы чэмпіён Еўропы (1989, 1990 гг.), Уладальнік Кубка свету 1994 года, двенадцатикратный рэкардсмен свету. Суддзя вышэйшай міжнароднай катэгорыі (1999 г.), член выканкамаў Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый цяжкай атлетыкі. Заслужаны работнік фізічнай культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Ганаровы грамадзянін г. Гродна. Падрабязней...
ЛУКАШЫК КАНСТАНЦІН ЛЕАНІДАВІЧ ЧЭМПІЁН XXV АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
Скончыў факультэт фізічнай культуры ў 2003 г. Заслужаны майстар спорту па кулявой стральбе (пісталет).
Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992).
Удзельнік XXVI Алімпійскіх гульняў (1996 г.);
Удзельнік XXVII Алімпійскіх гульняў (2000).
Чэмпіён свету сярод юніёраў (1991).
Канстанцін Леанідавіч Лукашык нарадзіўся 18 верасня 1975 года ў Гродне. Спортам пачаў займацца з 12 гадоў. Выступаў за гродзенскі клуб «Дынама». У 1991 годзе выступаў у складзе зборнай СССР, заняў першае месца на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод юніёраў. З 1992 года пачаў выступаць за зборную Беларусі.
У 1992 годзе ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Барселоне, дзе заваяваў залаты медаль у спаборніцтвах па стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м. Канстанцін Лукашык неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Беларусі і прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы.