Улетку 1958 г. група студэнтаў з 64 чалавек выязджала на збор ураджаю на цалінныя землі Казахстана. Менавіта яны сталі піянерамі студэнцкіх будаўнічых атрадаў, а ў 60-70-я гады гэта стала масавай формай студэнцкай актыўнасці ў ВНУ краіны. Архівы сведчаць: «Студэнты 2-4 курсаў удзельнічалі ў працы па збору ўраджаю ў калгасах і саўгасах вобласці.
Вясной 1959 года студэнтамі у пазавучэбны час аказана значная дапамога падшэфнаму калгасу ў пасадцы кукурузы (пасеяна 60 га) ». Нездарма нашы землякі, якія стаялі ля вытокаў будатрадаўскага руху, да гэтага часу атрымліваюць ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Беларусі віншаванні са святамі, узнагароджваюцца юбілейнымі медалямі «50 гадоў цаліне». А іх успаміны пра камсамольскае юнацтва, дзе чысціня намераў, бескарыслівае сяброўства і сумленная праца аб'ядноўвалі людзей і ўзбагачалі духоўна, сталі свайго роду эталонам для іх пераемнікаў – прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Працягвалі традыцыі цаліннікаў будатрады. Першыя студэнцкія атрады паўсталі ў БССР у 1963 годзе. А калі гэты рух стаў масавым, пры ЦК ЛКСМБ і абкамах камсамола стварылі пастаянна дзеючыя штабы (1968 г.). Асаблівая развіццё атрымаў летні працоўны рух. Да працоўнага семестру штабы ўсіх рангаў навучалі студэнтаў будаўнічым спецыяльнасцям і правілам тэхнікі бяспекі. Першы міжнародны студэнцкі атрад быў створаны ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы ў 1963 г. Яго першым камісарам быў прызначаны Іван Іванавіч Коўкель, які стаў з часам прафесарам нашага ўніверсітэта.
Падрабязней...