Урачысты рытуал ушаноўвання дзяржаўных сімвалаў Беларусі прайшоў у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусі на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.
Сцяг, герб, гімн - гэта сімвалы гістарычнай памяці, якія з'яўляюцца найважнейшымі атрыбутамі суверэнітэту Беларусі і звязваюць гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню дзяржавы.
У сталічным мерапрыемстве ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў прынялі ўдзел пераможцы і прызёры рэспубліканскага агляду-конкурсу "Сэрцам адданыя роднай зямлі" - 45 навучэнцаў Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і педагог дадатковай адукацыі Іван Вайтовіч. Дзеці дастойна выступілі, прадэманстраваўшы высокае майстэрства і творчы падыход.
У складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці на свяце таксама прысутнічала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Юлія Булутава.
Нагадаем, Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусі быў устаноўлены ўказам Прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.