III расійска-беларускі форум студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя" стартаваў у Пскове (Расійская Федэрацыя). У гэтым годзе мерапрыемства аб'ядноўвае больш за 100 студэнтаў з 28 ВНУ і каледжаў Расіі, а таксама 12 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікаў чакае насычаная трохдзённая адукацыйная праграма, якая ўключае лекцыі, майстар-класы і праектныя сесіі для каманд. Таксама запланаваны экскурсіі па гістарычных месцах Пскова, Ізборск і Пячора. Форум праходзіць на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўляюць студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму: Анжаліка Стэфановіч, Карына Місцюк, Ягор Гарбацюк, Дар'я Бакшук і Іван Стэфановіч.
Жадаем рабятам поспехаў! Упэўненыя, што гэты досвед дазволіць ім не толькі паглыбіць свае прафесійныя навыкі, але і наладзіць сувязі з калегамі з іншых рэгіёнаў.