17 верасня ў Маладзёжным цэнтры «Гродна» прайшла дыялогавая пляцоўка «Наша сіла ў адзінстве». Арганізатарам выступіла Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Мерапрыемства прымеркавалі да самага маладога Дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.
У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Іван Язэпчык, старшыня камісіі па рабоце з моладдзю Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Аляксандр Сягоднік, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ Пётр Касіцкі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
Падчас дыялогу госці разам з моладдзю абмеркавалі значнасць свята для кожнага беларуса, а таксама падзяліліся меркаваннямі і адзначылі важнасць захавання гістарычнай памяці для падрастаючых пакаленняў.
Далей дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Горны правёў удзельнікам сустрэчы экскурсію па памятных мясцінах горада, звязаных з гісторыяй Дня народнага адзінства, падчас якой прайшло ўскладанне кветак да магілы паэта Міхася Васілька.