Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, 230023, вул.Э.Ажэшкі, 22, 8(152)731900, mail@grsu.by, р/c:BY37AKBB36329000040214000000, ГАУ №400 ААТ«АСБ Беларусбанк», БІК AKBBBY2X, УНП 500037559 запрашае прыняць удзел у перамовах па выбары арганізацыі на выкананне будаўніча-мантажных работ па аб'екце: «Бягучы рамонт памяшкання 108 у навучальным корпусе № 6 па вул. Захарава, 32 у г. Гродна» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і ўласных сродкаў універсітэта.
Перамовы будуць праводзіцца па працэдуры паляпшэння прапановы для перамоваў, без папярэдняга кваліфікацыйнага адбору ўдзельнікаў. Кошт замовы, якая ўжываецца ў якасці арыентыровачнай - 28 000,00 (дваццаць восем тысяч беларускіх рублёў 00 капеек).
Умовы аплаты: па факту выкананых работ на працягу 20 банкаўскіх дзён пасля падпісання акта выкананых работ абодвума бакамі. Тэрміны выканання работ: 08 лютага 2021 года - 19 сакавіка 2021 года (згодна з графікам выканання работ).
Свае прапановы Вы можаце накіраваць з 26.01.2021 да 10:00 02.02.2021 па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 115а (Аддзел справаводства і кантролю) у запячатаным выглядзе з адзнакай «У камісію», з абавязковым указаннем прадмета перамоваў і паметкай "Не выкрываць", па пошце альбо нарачным лістом. Прэтэндэнты маюць права прысутнічаць пры выкрыцці канвертаў з прапановамі 02.02.2021 аўд. 209 у 10:30 (у выпадку змены даты, аўд. і часу будзе паведамлена дадаткова), маючы даверанасць на права прадстаўлення інтарэсаў арганізацыі і дакумент, які сведчыць асобу. Правядзенне перамоў і працэдура паляпшэння прапановы для перамоваў адбудзецца 03.02.2021 па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, ауд.209 у 13.30 (у выпадку змены даты, аўд. і часу будзе паведамлена дадаткова). Пераможца перамоваў будзе вызначаны згодна з паказчыкамі, названымі ў дакументацыі для перамоваў па гэтым аб'екце. Дагавор з пераможцам перамоваў заключаецца не пазней за 10 каляндарных дзён пасля зацвярджэння пратакола аб правядзенні перамоў. Азнаёміцца з дакументацыяй для перамоваў Вы можаце таксама на сайце ўніверсітэта www.grsu.by, раздзел «Тэндэры», а таксама на сайце www.icetrade.by. Атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца тэхнічных характарыстык прадмета замовы, Вы можаце па адрасе: г. Гродна, вул. Тэлеграфная, 5, тэл. + 375 (152) 721296 (Аннікава Вольга Васільеўна - інжынер ААРіБ). Арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення перамоў у любы тэрмін без кампенсацыі ўдзельнікам страт.
Запрашэнне да ўдзелу ў перамовах
Дакументацыя для перамоваў 108
Дэф. Акт № 1 (общестрой) (Дадатак №1)
Дэф. Акт № 2 (сантэх) (Дадатак №1)
Деф. Акт № 3 (электрыка) (Дадатак №1)
Графік вытворчасці работ (Дадатак №2)
Графік плацяжоў (Дадатак №3)
ПРАЕКТ дагавора бяг. рэм. (рэс.б., улас., ср)