У маладзёжым цэнтры «Гродна» 19 лютага 2016 года адбылося абласное мерапрыемства «Вынікі і перспектывы», падчас якога ўдзельнікі падвялі вынікі другаснай занятасці моладзі Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе і разгледзелі перспектывы на 2016 год.
Удзел у сустрэчы прынялі лідары Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадстаўнікі раённых выканаўчых камітэтаў вобласці, гродзенскіх ВНУ, у тым ліку і купалаўскага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый г. Гродна, якія прымаюць на працу студэнцкія атрады.
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі адзначыў, што арганізацыя другаснай занятасці вельмі важная, так як выконвае некалькі пануючых ў выхаванні моладзі задач. «Па-першае, такая занятасць задавальняе патрэбы маладых людзей у працы, а таксама рыхтуе іх да працы на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях пасля заканчэння навучальных устаноў. Варта адзначыць, што хлопцы і дзяўчаты атрымліваюць бясцэнны вопыт, які дапамагае ім у будучыні», - падкрэсліў А.Л. Вярсоцкі.
Сакратар ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Генадзьевіч Есін выступіў з дакладам пра вопыт працы штаба працоўных спраў у купалаўскай ВНУ і прапанаваў рашэнні некаторых пытанняў, якія тычацца арганізацыі работы педагагічных і замежных студэнцкіх атрадаў.
У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу «Працоўны семестр-2015». Лепшымі тэрытарыяльнымі штабамі студэнцкіх атрадаў прызнаныя Гродзенскі гарадскі, Шчучынскі і Лідскі раённыя штабы студэнцкіх атрадаў, а таксама штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які па выніках рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр - 2015" быў прызнаны лепшым у Беларусі.
- В молодежном центре «Гродно» состоялось областное мероприятие «Итоги и перспективы»
- Перед участниками встречи выступил первый заместитель начальника главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Гродненского областного исполнительного комитета А.Л. Версоцкий
- Секретарь ПО ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы А.Г. Есин выступил с докладом об опыте работы штаба трудовых дел в купаловском вузе
- Одним из лучших территориальных штабов студенческих отрядов признан штаб трудовых дел ПО ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы
- Одним из лучших территориальных штабов студенческих отрядов признан штаб трудовых дел ПО ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы
- Студенческий отряд «Дети Немана» признан победителем в номинации «Лучший педагогический отряд»
- Студенческому отряду «Дети Немана» объявлена благодарность как участнику республиканского конкурса «Трудовой семестр» в номинации «Лучший отряд, который работал за рубежом Беларуси»
- Штаб трудовых дел ПО ОО «БРСМ» ГрГУ имени Янки Купалы признан лучшим в Гродненской области