Адпаведную пастанову выдала калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У дакуменце адзначаны высокі ўзровень выканання, добры творчы стан аматарскіх калектываў і адпаведнасць Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць званне «народны аматарскі калектыў» пацвердзілі шэсць творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы і каледжаў, якія ўваходзяць у структуру ўніверсітэта. Гэта народны ансамбль песні «Ясніца», народны аркестр народных інструментаў, народны камерны хор «Гародня» Гуманітарнага каледжа, народны хор «Вяснянка» Гуманітарнага каледжа, народнае аматарскае аб'яднанне - клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» і народная мужчынская вакальная група Ваўкавыскага каледжа.
- Народный ансамбль песни факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы «Ясніца»
- Народное любительское объединение – клуб славянских единоборств ГрГУ имени Янки Купалы «Аридан»
- Народный оркестр народных инструментов ГрГУ имени Янки Купалы
- Народный хор «Вяснянка» Гуманитарного колледжа ГрГУ имени Янки Купалы
- Народный камерный хор «Гародня» Гуманитарного колледжа Гуманитарного колледжа ГрГУ имени Янки Купалы