Адкрытая лекцыя «Прадпрымальнік пра прадпрымальніцтва» адбудзецца 18 сакавіка. Прыняць удзел у мерапрыемстве запрашаюць студэнтаў і супрацоўнікаў купалаўскага ўніверсітэта.
Спікерам сустрэчы выступіць Ігар Чарнякоў - прадпрымальнік-практык, бізнес-трэнер, старшыня Гродзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальніцтва, сустаршыня Рэспубліканскай Канфедэрацыі прадпрымальніцтва. Ён раскажа пра развіццё і стане прадпрымальніцтва ў Беларусі, яго праблемах і перспектывах развіцця. Будзе ісці размова аб прадпрымальніцкіх кампетэнцыях, новых тэхналогіях у прадпрымальніцтве і лічбавай трансфармацыі эканомікі.
Сустрэча пройдзе ў рамках IV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва. Мерапрыемства нацэлена на азнаямленне моладзі з асновамі прадпрымальніцкай дзейнасцю. Акцыя разлічана на людзей, якія плануюць адкрыць сваю справу - стаць прадпрымальнікам, навучыцца думаць як прадпрымальнік і разумна ацэньваць эканамічныя падзеі, што адбываюцца ў паўсядзённым жыцці. Арганізатарамі Тыдня прадпрымальніцтва выступае Канфедэрацыя прадпрымальніцтва сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. У рамках Тыдня пройдуць Рэспубліканскі дзелавы Форум, семінары, прэзентацыі праграм і праектаў, круглыя сталы і канферэнцыі.
Плануецца, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы мерапрыемствы ў фармаце «Прадпрымальнік пра прадпрымальніцтва», падчас якіх купалаўцы змогуць сустрэцца і пагутарыць з паспяховымі бізнесменамі і прадпрымальнікамі, і задаць ім свае пытанні, стануць традыцыйнымі.
Пачатак лекцыі ў 13.30 па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 225.